Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць» — Роза Турарбекава пра закрыцьцё беларуска-літоўскай мяжы

абноўлена

Гісторык і палітоляг Роза Турарбекава. Мяжа паміж Літвой і Беларусьсю. Ілюстрацыйны каляж
Гісторык і палітоляг Роза Турарбекава. Мяжа паміж Літвой і Беларусьсю. Ілюстрацыйны каляж

Банкі, кіраўнік «Белнафтахіму», «Гарызонт» — у новым пакеце санкцый Эўразьвязу. Ці закрые Літву мяжу зь Беларусьсю? Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «Кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ?

Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэй за ваенную Ўкраіну? Ці дапаможа прэмія Сахарава Пачобуту? Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску. Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе?Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе?


1:13
— Новыя санкцыі супраць Беларусі за ўдзел у расейскай агрэсіі супраць Украіны
5:26 — Ці закрые Літва мяжу зь Беларусьсю?
17:12 — Праца над памылкамі 2020 году
24:01 — Ці дапаможа прэмія Сахарава вызваліць Пачобута і іншых палітвязьняў?
27:13 — Ці ёсьць Мельнікава ў здабытым «кібэрпартызанымі» сьпісе агентаў КДБ?
29:53 — Хто вінаваты, што ў Менску нараджальнасьць ніжэйшая за ваенную Ўкраіну?
35:48 — Якое кіно варта зьняць пра Освальда ў Менску.
10:44 — Чым адметны фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» у Празе?

У выніковым ПіКу Свабоды Ганна Соўсь падсумоўвае гэтыя ды іншыя падзеі тыдня разам з палітолягам і гісторыкам Розай Турарбекавай. У нашым эфіры таксама — эканамісты Анастася Лузгіна і Ўладзімер Кавалкін, прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юльяна Шаметавец, палітык Аляксандар Мілінкевіч, прадстаўнік BelPOL Уладзімер Жыгар, пісьменьнік Аляксандар Лукашук і паэт Андрэй Хадановіч.

Тут фрагмэнт гутаркі

— У ноч на 22 кастрычніка ў Літву з тэрыторыі Беларусі прыляцела некалькі дзясяткаў паветраных балёнаў. У выніку была парушана праца Віленскага аэрапорту, што закранула каля 30 рэйсаў і больш за 4 тысячы пасажыраў, а два апошнія пункты пропуску на мяжы Літвы зь Беларусьсю былі часова закрытыя. У выпадку паўтарэньня такой сытуацыі прэм’ерка Літвы Інга Ругінене паабяцала поўнае закрыцьцё межаў зь Беларусьсю. Пазьней кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустамас Любаевас заявіў, што паветраныя балёны зь Беларусі выкарыстоўвалі толькі для кантрабанды. Спадарыня Роза, гэта ня першае парушэньне літоўскай паветранай прасторы з боку Беларусі, дронамі, паветранымі шарамі, ня першае часовае закрыцьцё аэрапорту і закрыцьцё мяжы. Наколькі невыпадковыя ўсе гэтыя парушэньні паветранай прасторы, хто тут насамрэч правакуе, і наколькі вам бачыцца рэальнай пагроза цалкам закрыць гэтую мяжу?

— Рашучасьць літоўцаў ня варта выпрабоўваць, таму што яны ніколі не парушалі сваіх словаў і абяцаньняў. Яны паказваюць сваю рашучасьць, бо разумеюць: калі праявяць нерашучасьць, гэта імгненна будзе выкарыстана супраць літоўскага боку. Такая колькасьць балёнаў, хай сабе і з кантрабандай, запушчаная ў Літву за адну ноч — гэта не эканамічнае пытаньне, гэта ў значнай ступені палітычная правакацыя. Таму і адказныя меры былі адпаведныя. Усе гэтыя выпадкі, якія мы назіраем апошнія некалькі дзён, невыпадковыя. Сёньня зьявілася інфармацыя і пра ўварваньне ў літоўскую паветраную прастору расейскіх ваенных самалётаў, што ставіць кропку ў гэтай гісторыі: усё гэта сапраўды не выпадковасьць.

А хто правакуе? Думаю, што ў асноўным ініцыятыва зыходзіць з Крамля. Менавіта ён найбольш зацікаўлены ў такой канфрантацыі, у яе ўзмацненьні па пэрымэтры беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы. У пэўным сэнсе ёсьць прыхільнікі гэтага і ў самой Беларусі. Часткова і Лукашэнка таксама зацікаўлены, але пытаньне — у якой ступені.
Усё гэта таксама паказвае нэрвовую рэакцыю Крамля на правал ідэі сустрэчы ў Будапэшце і амаль адначасовае прыняцьце дзевятнаццатага пакета санкцый Эўрапейскім Зьвязам, а таксама санкцый, якія ўжо ўвёў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Гэта таксама адбылося сынхронна.

Увогуле мы назіраем рост напружанасьці ў сфэры бясьпекі па пэрымэтры межаў. І гэта не толькі вынік апошніх падзей — гэта ў асноўным заплянаваныя дзеяньні, якія паказваюць намеры бакоў, маю на ўвазе Крэмль і часткова Лукашэнку, на канфрантацыю з Захадам. Пакуль перамовы зайшлі ў тупік — маю на ўвазе перамовы наконт усталяваньня перамір’я ва Ўкраіне. А гібрыдныя атакі на мяжы працягваюцца, у тым ліку і ў сувязі з вучэньнямі «Захад-2025». Нагадаю і пра дроны — працяг парушэньняў паветранай прасторы. Павялічваецца колькасьць дывэрсійных атак рознага кшталту ня толькі супраць памежных краін — маю на ўвазе Літву, Латвію, Эстонію і Польшчу — але і далей. Бо дроны цяпер заўважаюць значна глыбей: спынялі сваю працу аэрапорты Капэнгагена, Стакгольма і Мюнхэна.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG