14 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду з удзелам прэм’ера, кіраўніка сваёй адміністрацыі, дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі, генэральнага пракурора і старшыні КДБ на тэму «міжнароднай абстаноўкі і разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў». Тады Лукашэнка агучыў гатоўнасьць да «вялікай угоды з ЗША».
Па яе выніках, мяркуе Валер Карбалевіч, улады ўхвалілі рашэньне падаваць сыгналы Захаду аб гатоўнасьці да разрадкі напружанасьці. Але чаму яму не паверылі і якія падзеі сьведчаць на карысьць такой высновы?
«Беларускаму кіраўніцтву, каб сапраўды пачаць нейкі працэс разрадкі, трэба пачаць нейкія дзеяньні. Ня словы, а дзеяньні, нейкія рэальныя крокі, якія маглі б пераканаць Эўрапейскі Зьвяз, што Беларусь сур’ёзна арыентавана на тое, каб пачаць працэс размарожваньня адносін. Пакуль такіх дзеяньняў зь беларускага боку няма, і таму мы бачым — нейкая паўза зьявілася ў гэтых адносінах. Магчыма, што гэтая паўза будзе прыпыненая чарговым вызваленьнем палітвязьняў зь беларускіх турмаў і калёніяў», — мяркуе Валер Карбалевіч.
Форум