Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Паводле Церабава, «вызвольная армія павінная быць сфармаваная паводле стандартаў NATO і складацца з трох брыгад агульнай колькасьцю ад 9 тысячаў»
Ён сказаў, што ў якасьці асновы злучэньня разглядаюцца «незаконныя ўзброеныя фармаваньні зь ліку грамадзян Беларусі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы».
Для трэніровак, паводле прадстаўніка КДБ Беларусі, выкарыстоўваюцца баявыя дроны, стралковая зброя, а таксама «шэраг макетаў аб’ектаў дзяржкіраваньня, ключавых абʼектаў узброеных сілаў».
«Падрыхтоўка і навучаньне ўзброеных фармаваньняў адбываецца на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Чэхіі і краін Балты. Контрразьведвальнае суправаджэньне дзейнасьці і кіраваньне фармаваньнямі ажыцьцяўляе Служба бясьпекі Ўкраіны, а практычнае выкарыстаньне курыруе Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны» — сказаў Церабаў.
Заявы першага намесьніка старшыні КДБ Свабода папрасіла пракамэнтаваць прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы Абʼяднанага пераходнага кабінэту, былога намесьніка камандзіра палку Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Кабанчук: «Зараз мы назіраем за актыўнай фазай інфармацыйнай апэрацыі беларускага рэжыму па дыскрэдытацыі дэмакратычных сілаў. Зараз адыгрываюць найбольш уразьлівую для Эўропы бясьпекавую тэму. КДБ Беларусі ёсьць гістарычным працягам сумнавядомых ВЧК — НКУС. Гэтыя структуры былі майстрамі правакацый, у тым ліку па стварэньню „casus belli“ для апраўданьня сваіх агрэсіўных намераў, зараз назіраем, як ведамства Тэртэля фабрыкуе фактуру ў стылі сваіх папярэднікаў».
Форум