Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Полк Каліноўскага ўключаны ў Расеі ў пералік «экстрэмісцкіх» і «тэрарыстычных» арганізацый


Байцы палку Каліноўскага
Байцы палку Каліноўскага

Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), які ваюе на баку Украіны, уключаны ў Расеі ў пералік «арганізацый і фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ёсьць зьвесткі аб іх датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці альбо тэрарызму».

Адпаведная інфармацыя апублікаваная на сайце Фэдэральнай службы ў фінансавым маніторынгу (Росфінманіторынг).

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Адзначана, што ПКК уключаны ў згаданы сьпіс арганізацый «з уваходнымі ў яго структурнымі падразьдзяленьнямі».

Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года неўзабаве пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сілаў Украіны, а 21 траўня 2022 году было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.

Беларускія ўлады прызналі ПКК спачатку «экстрэмісцкім фармаваньнем», а затым «тэрарыстычнай арганізацыяй».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG