Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ў верасьні зьніжаліся заробкі і расла інфляцыя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле афіцыйных зьвестак, сярэдні намінальны заробак па Беларусі зьніжаецца другі месяц запар.

Як паведаміў Белстат, сярэдні намінальны заробак у Беларусі ў верасьні склаў 2746,4 рубля.

  • У жніўні 2025 году сярэдні намінальны заробак складаў 2762,7 рубля,
  • У ліпені — 2772,4 рубля,
  • У чэрвені — 2717,8 рубля.

Згодна з зацьверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі парамэтрамі Беларусі на 2025 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасьці на 4%. За 8 месяцаў 2025 году гэты паказьнік складае каля 10 працэнтаў.

Пры гэтым спажывецкія цэны ў Беларусі ў верасьні 2025 году вырасьлі на 0,5%, за дзевяць месяцаў — на 5,8%. Гэта ўжо вышэй за прагнозны паказьнік інфляцыі сёлета, ухвалены ўрадам Беларусі, — 5 працэнтаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG