Як паведаміў Telegram-канал «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!», Кляўдыё Гуджэроцьці «ўжо распачаў сустрэчы ў межах сваёй праграмы».
На афіцыйным сайце Пінскай дыяцэзіі пакуль адсутнічае інфармацыя аб тым, што пасланьнік папы Рымскага ўжо знаходзіцца ў Пінску.
Згодна з праграмай сьвяткаваньняў, якія адбудуцца 25-26 кастрычніка, заўтра Кляўдыё Гуджэроцьці мае выступіць з вітальным словам пасьля таго, як у Пінскую катэдру ўнясуць рэліквіі нябеснага заступніка дыяцэзіі сьвятога Андрэя Баболі.
26 кастрычніка пасланьнік папы Рымскага сустрэнецца з моладзьдзю ў берасьцейскім касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і правядзе там імшу. Пасьля гэтага там пройдуць пачастунак, майстар-клясы для моладзі, музычнае праслаўленьне і падвядзеньне вынікаў Юбілейнай сустрэчы моладзі.
На сайтах Міністэрства замежных спраў Беларусі і Аляксандра Лукашэнкі пакуль няма ніякай інфармацыі аб магчымых ці заплянаваных сустрэчах з пасланьнікам папы Рымскага Лява XIV.
Форум