У ім ёсьць поўны сьпіс , каго літоўцы будуць прапускаць цераз пункт пропуску ў Медніках (Medininkai).
- Дыпляматаў і службовых асоб — уладальнікаў дыпляматычных або службовых пашпартоў, а таксама тых, хто перавозіць дыпляматычную пошту Літвы.
- Асобаў са спрошчаным транзытным дакумэнтам (тычыцца жыхароў Калінінградзкай вобласьці).
- Грамадзянаў Літвы і чальцоў іх сем’яў, якія вяртаюцца ў краіну.
- Замежнікаў з дазволам на жыхарства ў Літве, якія вяртаюцца ў краіну.
- Асобаў з гуманітарнымі візамі, выдадзенымі прадстаўніцтвамі Літвы.
Грамадзянаў наступных дзяржаў зь сем’ямі:
- краінаў Эўрапейскага Зьвязу
- Эўрапейскай эканамічнай зоны (Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія)
- Швайцарыі
- Андоры
- Манака
- Сан-Марына
- Ватыкану
- Украіны
- краінаў — удзельніц NATO.
Тэрмін закрыцьця мяжы, пазначаны ў паведамленьні — да 1:00 1 сьнежня.
Што папярэднічала
Літва закрыла мяжу 27 кастрычніка пасьля шэрагу інцыдэнтаў, зьвязаных з запускам з тэрыторыі Беларусі дзясяткаў паветраных балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Праз гэта некалькі разоў спыняў дзейнасьць віленскі аэрапорт і адзін раз — ковенскі.
Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да 30 лістапада з магчымасьцю падаўжэньня.
Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы.
28 кастрычніка Польшча заявіла, што гатовая адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю ў лістападзе. Але 30 кастрычніка пасьля кансультацый зь Літвой перанесла гэты неназваны тэрмін яшчэ на некалькі тыдняў.
Форум