Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Revolut пачаў блякаваць рахункі расейцам і беларусам з доўгатэрміновымі візамі Эўразьвязу


Лягатып Revolut
Лягатып Revolut

Зарэгістраваны ў Літве анлайн-банк Revolut пачаў апавяшчаць сваіх кліентаў з расейскімі і беларускімі пашпартамі, якія ня маюць часовага віду на жыхарства або грамадзянства краіны ЭЗ, аб закрыцьці рахункаў.

Сам банк спасылаецца на апошні пакет санкцый ЭЗ за вайну ва Ўкраіне, згодна зь якім крэдытным арганізацыям забаронена надаваць паслугі грамадзянам Расеі і Беларусі, калі ў іх няма ВНЖ або пашпарту эўрапейскай дзяржавы.

Раней у Revolut можна было адкрыць рахункі грамадзянам Расеі і Беларусі, якія мелі эўрапейскі від на жыхарства, альбо доўгатэрміновую нацыянальную візу катэгорыі D. У ноч на суботу карыстальнікі, якія адкрывалі рахункі па візе катэгорыі D, атрымалі два лісты. У першым іх прасілі загрузіць у сыстэму копію дзеючага часовага або пастаяннага віду на жыхарства ў краіне, якая ўваходзіць у ЭЗ, або Швайцарыі, або пацьвярджэньне наяўнасьці эўрапейскага пашпарта. У другім лісьце гаварылася, што дамова з кліентам будзе скасаваная ў канцы году. Пры гэтым зьдзяйсьняць якія-небудзь апэрацыі стала немагчыма ўжо цяпер.

  • Revolut — міжнародны сэрвіс, які прадстаўляе банкаўскія і фінансавыя паслугі праз мабільную аплікацыю. Сэрвіс даступны для рэзыдэнтаў краінаў Эўрапейскай эканамічнай зоны, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Швайцарыі і шэрагу іншых дзяржаў. У ЭЗ апэрацыі абслугоўвае Revolut Bank UAB — ліцэнзаваны банк, зарэгістраваны ў Літве, які рэгулюецца Банкам Літвы.
  • Для карыстальнікаў з Расеі і Беларусі адкрыцьцё і абслугоўваньне рахункаў афіцыйна недаступнае.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG