Цяпер у адказ на такія запыты альгарытм падае толькі даведачную інфармацыю з інтэрнэту і рэкамэндуе зьвяртацца да ліцэнзаваных адмыслоўцаў. Акрамя таго, чат-бот больш не аналізуе мэдычныя здымкі і фота цела.
«Цяпер я тлумачу мэханізм і тып лячэньня, але не называю прэпараты і дозы», — растлумачыў сэрвіс. Ён удакладніў, што па гэтыя пытаньні будзе нязьменна накіроўваць да доктара.
Што да прававой дапамогі, то да гэтага моманту ChatGPT мог даваць карыстальнікам канкрэтныя рэкамэндацыі — тлумачыць, як прымяняюцца асобныя артыкулы закону, дапамагаць складаць пазовы, скаргі або дамовы, прапаноўваць магчымыя прававыя стратэгіі і нават ацэньваць пэрспэктывы справы ў судзе. Пасьля абнаўленьня такія дзеяньні сталі недапушчальнымі. Цяпер ChatGPT можа толькі тлумачыць агульныя прынцыпы працы прававой сыстэмы, структуру тыпавых дакумэнтаў, указваць, на якія моманты варта зьвярнуць увагу пры звароце да юрыста, і дапамагаць арыентавацца ў тэрміналёгіі, але не замяняць прафэсійнага юрыста.
Такія ж зьмены закранулі фінансавую сфэру. Раней чат мог апісваць канкрэтныя стратэгіі інвэставаньня, ацэньваць рызыкі і прыбытковасьць, прапаноўваць варыянты пакупкі ці продажу актываў, што таксама падпадала пад паняцьце фінансавага кансультаваньня. Цяпер ён ня можа раіць, куды ўкладаць грошы, ня можа ацэньваць канкрэтныя зьдзелкі або прапаноўваць інвэстыцыйныя прадукты. Затое дазволена тлумачыць агульныя эканамічныя прынцыпы.
«Такім чынам, з канца 2025 году ChatGPT афіцыйна пазыцыянуецца не як кансультант або дарадца, а як адукацыйны інструмэнт», — паведамляе чат-бот.
OpenAI афіцыйна не камэнтавала зьмену, але, хутчэй за ўсё, гэта зроблена каб пазьбегнуць прававых рызык. Паколькі адказы ШІ не падпадаюць пад законы аб мэдычнай або адвакацкай таямніцы, іх выкарыстаньне ў судовых справах магло стварыць сур’ёзную пагрозу для кампаніі.
Форум