Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС заявілі, што сёлета зь Беларусі дэпартавалі ўжо 3,6 тысячы іншаземцаў


Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў
Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў

Сярод іх як мігранты, якія парушылі правілы перасячэньня мяжы, так і іншыя людзі.

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў заявіў пра тое, што ў Беларусі істотна вырасла колькасьць іншаземцаў, якія прыбываюць у краіну. Ягоныя словы падае БелТА.

Кубракоў падкрэсьліў, што іншаземцы прыходзяць у падразьдзелы ў грамадзянстве і міграцыі, дзе зь імі праводзяць прафіляктычную работу.

«Да кожнага мы даводзім асаблівасьці нашага заканадаўства. Папярэджваем, што ў выпадку яго парушэньня вінаватыя пакідаюць нашу краіну», — растлумачыў міністар.

Паводле статыстыкі МУС, за дзевяць месяцаў сёлета ўжо больш за 3,6 тыс. іншаземцаў былі дэпартаваныя зь Беларусі. У гэтай лічбе 1,3 тыс. мігрантаў, якія парушылі памежны рэжым.

На мінулым тыдні намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Тацяна Астрэйка заявіла, што ў Беларусі рэкордна нізкі ўзровень беспрацоўя — 2,4%. Яна адзначыла, што цяпер у краіне працуюць 32 тысячы працоўных мігрантаў, што ў паўтара раза больш, чым год таму.

У сярэднім доля працоўных мігрантаў у структуры занятага насельніцтва краіны складае менш за 1%. Геаграфія краін — донараў замежнай працоўнай сілы шырокая і ўключае каля 114 краін, але больш за палову мігрантаў — грамадзяне Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG