Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелых ад абстэлаў расейцаў зь Белгарадзкай вобласьці будуць аздараўліваць у санаторыях Беларусі


Белгарад. Ілюстрацыйнае фота
Белгарад. Ілюстрацыйнае фота

Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Расеі Вячаслаў Гладкоў заявіў пра тое, што «каля 400 пацярпелых ад абстрэлаў з боку УСУ жыхароў Белгарадзкай вобласьці адпачнуць у санаторыях Беларусі да канца года», яго цытуе БЕЛТА.

Паводле зьвестак прэс-службы ўрада Белгародзкай вобласьці, праграма знаходжаньня белгарадцаў у санаторыях «Лётцы», «Чэнкі» і санаторыі ім. В.І.Леніна разьлічана на два заезды, кожны працягласьцю 14 дзён. Першы стартуе 29 лістапада, другі — 14 сьнежня 2025 года.

Паведамляецца, што аздараўленьне жыхароў Белгарадзкай вобласьці ў Беларусі — ініцыятыва сталага камітэту так званай «саюзнай дзяржавы» і ўпаўнаважанай па правах чалавека ў Расеі Тацяны Маскальковай. Хто будзе аплачваць аздараўленьне, не паведамляецца.

Маскалькова, якая нарадзілася ў Віцебску, з 2023 году знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, уведзенымі з прычыны поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны.

  • Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну расейскія рэгіёны рэгулярна зазнаюць абстрэлы і атакі бесьпілётнікаў. Мінабароны Расеі дае справаздачу аб «спыненьні» украінскіх атак і паведамляе пра зьбітыя ракеты і дроны над тэрыторыяй Расеі. У выніку атак нярэдка ёсьць разбурэньні і ахвяры. У большасьці выпадкаў Кіеў гэтыя паведамленьні не камэнтуе.
  • 22 траўня 2023 году на тэрыторыю Белгарадзкай вобласьці Расеі ўвайшлі некалькі дзясяткаў байцоў, якія заявілі пра сваю прыналежнасьць да РДК і легіёну «Свабода Расеі». Яны захапілі расейскую памежную заставу і знаходзіліся ў некалькіх населеных пунктах гарадзкой акругі. Падчас гэтых рэйдаў у Кіеве сьцьвярджалі, што Ўкраіна не мае да іх наўпроставага дачыненьня, паколькі «Расейскі добраахвотніцкі корпус» не ўваходзіць у склад яе ўзброеных сіл і складаецца з грамадзян Расеі. Раніцай 1 чэрвеня Расейскі добраахвотніцкі корпус і легіён «Свабода Расеі», якія ваююць на баку Ўкраіны, абвясьцілі аб новым рэйдзе на тэрыторыю РФ. Пасьля Мінабароны РФ паведаміла аб «няўдалай спробе ўварваньня» у Белгародзкай вобласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG