Абмежаваньні паветранай прасторы дзейнічалі да 21:50, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве аэрапорту.
Яны закранулі тры рэйсы:
- з Рыгі (затрыманы),
- з Катаньі (перанакіраваны ў Коўна),
- з Хэльсынкі (скасаваны).
За восень паветраную прастору над Віленскім аэрапортам закрывалі 11 разоў —
- тройчы ў верасьні (9, 11 і 25-га),
- шэсьць разоў у кастрычніку (5, 21, 24, 25, 26, 30-га),
- двойчы ў лістападзе (5, 8-га)
Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы падчас залёту балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы. А з 27 кастрычніка закрыла яе для беларусаў цалкам. Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да першай гадзіны ночы беларускага часу 1 сьнежня — з магчымасьцю падаўжэньня.
Форум