Нобэлеўскую прэмію міру атрымала вэнэсуэльская апазыцыянэрка Марыя Мачада — і гэтае рашэньне выклікала палітычныя хваляваньні ад Вашынгтона да Вільні. Літва зьніжае ўзровень аховы офісу Ціханоўскай. Лукашэнка прыняў султана Амана і чарговы раз падкрэсьліў ляяльнасьць Расеі.
З моманту зьнікненьня былога дыплямата і сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоля Котава прайшло 50 дзён.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай паведаміў прадстаўнікам урадаў заходніх краін, што з 6 кастрычніка літоўскія ўлады зьнізілі ўзровень аховы яе і Офісу. Пра гэта папярэдзілі менш як за тыдзень да падзеі — 1 кастрычніка. Пра зьмест пасланьня Свабодзе паведамілі некалькі дыпляматычных крыніц.
Беларусаў сапраўды дэпартуюць з Польшчы — але не таму, што яны беларусы. Пакуль прапаганда стварае карціну «паляваньня на беларусаў», рэальнасьць прасьцейшая: большасьць выпадкаў звязаная з парушэньнямі законаў.
Літоўскія ўлады вырашылі зьменшыць узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай. Свабода спытала ў літоўскіх экспэртаў, што стаіць за такім рашэньнем і ці ня спыніць Літва падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і палітычных эмігрантаў.
Праваабарончая супольнасьць распрацавала «дарожную мапу» пакрокавага зьмяншэньня рэпрэсіяў у Беларусі. Яе прэзэнтавалі заходнім дзеячам, якія могуць уплываць на рашэньні. Пра гэта расказала Свабодзе прадстаўніца Беларускага Хэльсынскага камітэту Кацярына Дзяйкала.
У Беларусі вычарпалі квоту, у межах якой можна ўвозіць электрамабілі без аплаты мыта. Цяпер цэны на гэтыя машыны могуць вырасьці. Расказваем, што адбываецца ў Беларусі з аўтамабілямі і якія машыны купляць.
Чаму пасьля вызваленьня многія палітвязьні вымушаныя эміграваць зь Беларусі, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца за мяжой, як нядобрасумленныя працадаўцы іх падманваюць на грошы. Пагаварылі з сынам Тацяны Канеўскай, заснавальніцы ініцыятывы «Матчын рух 328» Дзьмітрыем.
Расейскія войскі разбурылі цалкам або пашкодзілі ў харкаўскім мікрараёне Паўночная Салтаўка 150 шматкватэрных дамоў.
Кавалер ордэну Брытанскай імпэрыі, сузаснавальнік і рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, драматург, грамадзкі дзяяч Мікалай Халезін у «Размовах са Свабодай» расказвае пра новыя тэатральныя і літаратурныя праекты, тлумачыць, чаму лічыць непрымальнымі паводзіны Сяргея Ціханоўскага ў Нью-Ёрку.
Наступствы перамогі Андрэя Бабіша на парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі аналізуе эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, як перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
5 кастрычніка ў Беларусі, а 14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка. Выкладчыца матэматыкі зь беларускіх Ляхавічаў Тацяна Крапіневіч ужо месяц працуе ў варшаўскай школе і параўноўвае беларускую і польскую сыстэмы адукацыі.
Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах?
Кніга экс-дырэктара Радыё Свабода ўвайшла ў кароткі сьпіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Сам фінал адбудзецца 15 лістапада. І я падумаў пра тое, што ніхто з аўтараў беларускай літаратуры столькі не пісаў пра свабоду, ніхто столькі не служыў ёй, не дасьледаваў яе, як Аляксандар Лукашук.
Як рабіць традыцыйныя беларускія строі і колькі каштуе такая праца. Свабода пагаварыла з майстрыхай Марыяй пра ейную вясельную сукенку, упадабаньні кліентаў і кошт за гадзіну працы.
Рыжанкоў у ААН вінаваціць Захад, а Лукашэнка хоча скарыстаць статус «прыфрантавой дзяржавы» і прапануе сустрэчу Зяленскаму.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб патрэбах беларускай эміграцыі Поль Галь некалькі гадоў займаецца праблемамі беларусаў у выгнаньні. Яму ўдалося шмат зрабіць, каб пра іх пачулі і пачалі рэагаваць. Але праблемы застаюцца.
Дакумэнтальны фільм Свабоды пра лёс сям'і Алеся Салагуба, якая паддалася на савецкую прапаганду і пасьля Другой сусьветнай вайны вярнулася ў СССР.
Лёс раману Сашы Філіпенкі «Слон», забароненыя ў Беларусі кнігі, учынак Статкевіча, трагедыі палітвязьняў — пра гэта ды іншае гаворым зь беларускім пісьменьнікам і грамадзкім дзеячам Сашам Філіпенкам.
Генэральны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб сытуацыі ў Беларусі Рышард Пэтру ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў, параўнаў маштаб рэпрэсіяў у Польшчы часу ваеннага стану і ў цяперашняй Беларусі, ацаніў канфлікт афіцыйнага Менску з Варшавай.
Парлямэнцкія выбары ў Чэхіі 3–4 кастрычніка могуць зьмяніць праэўрапейскую пазыцыю краіны, што паўплывае на падтрымку Ўкраіны ў барацьбе з Расеяй.
Якія мэты перасьледуе адміністрацыя Дональда Трампа праз аднаўленьне кантактаў з аўтарытарным рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і пры чым тут вызваленьне палітвязьняў? Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.
Музыка, рэканструктарка традыцыйных строяў, Кацярына Ваданосава паведаміла ў Фэйсбуку, што яе 74‑гадовую маці Нэлі Ваданосаву хочуць дэпартаваць з Польшчы ў Літву. Паводле Кацярыны, дэпартацыя прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка.
Яўгенія Краўчук, дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца кіроўнай партыі «Слуга народу» і Ўкраіны ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), выклала ў інтэрвію Свабодзе сваё бачаньне адказнасьці ўладаў Беларусі за саўдзел у расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Сканчаецца тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці за ўдзел у пратэстах паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (КК). Некалькі справаў ужо закрылі. У той жа час людзям мяняюць гэты «народны» артыкул на больш жорсткі 293, дзе тэрмін даўніны сягае да 15 год.
Беларускія ўлады дасьпелі да таго, каб стварыць нейкі сурагат нацыянальнага Пантэона — у выглядзе барэльефаў на фасадзе новага Нацыянальнага гістарычнага музэя. Аб чым гэта сьведчыць?
29 верасьня пачалася восеньская сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). 30 верасьня ў камітэце юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека ПАРЭ пройдуць слуханьні аб палітвязьнях у Беларусі, на якіх выступіць нядаўна вызваленая Натальля Дуліна.
Беларусы замежжа расказалі Свабодзе, чаму яны гатовыя прымаць у сябе дома вызваленых палітвязьняў.
Малодшы сяржант расейскага войска Іван Грабеньнікаў вярнуўся ў Расею з палону ў траўні 2025 году. У жніўні ён запісаў відэа, у якім расказаў, як яго з пакалечанай рукой і катэгорыяй «Д» (непрыдатны для службы) насуперак ягонай волі вярнулі на фронт.
Кіраўніца Асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака» Юлія Юхно атрымала ключы ад сацыяльнага жытла ў Флярэнцыі, дзе будзе часовы прытулак для беларусаў, вымушаных зьехаць з сваёй краіны.
Партыя дзеяньня і салідарнасьці (PAS) прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду перамагае на ключавых выбарах, нягледзячы на, як выглядае, узгодненую дэзынфармацыйную кампанію Крамля. Але сапраўдным пераможцам можа быць Брусэль, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які правёў у турмах Беларусі 4,5 года за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі.
Украінскія ратавальнікі раяць класьціся спаць са сьвістком і паўэрбанкам, а таксама вучыцца квадратнаму дыханьню.
У 2005 годзе ў Беларусі заснавалі Парк высокіх тэхналёгій, які меўся стаць інкубатарам для ІТ-сфэры і драйвэрам росту эканомікі. Да 2022 году ПВТ паказваў рост, потым — стагнацыю.
Польшча адкрыла мяжу пасля закрыцьця, а Лукашэнка паехаў у Маскву абмяркоўваць будаўніцтва другой АЭС, што можа зьмяніць сытуацыю ў рэгіёне. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
Будаўніцтва другой АЭС — гэта страхоўка захаваньня лукашэнкаўскай мадэлі на гады наперад. Разьлік на тое, што Расея будзе падтрымліваць рэжым у краіне і пасьля Аляксандра Лукашэнкі. Крэдыт на другую АЭС гарантуе, што Масква ня кіне Беларусь.
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары. Празаходні ўрад краіны заяўляе, што расейская дэзынфармацыя спрыяе падтрымцы апазыцыйных партыяў.
У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў. Іх зьмяшчаюць у міграцыйныя лягеры, ім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.
Інтэнсіўнасьць плыні нелегальных мігрантаў зь Беларусі ў Польшчу зьнізілася напачатку верасьня ў параўнаньні зь летам. Але падчас вучэньняў «Захад-2025» і закрыцьця Польшчай мяжы гэтыя паказчыкі зноў вырасьлі.
Блякада польска-беларускай мяжы трывала два тыдні. У ноч на 25 верасьня Польшча адкрые свае памежныя пераходы. Якія ўрокі і высновы можна зрабіць з гэтай гісторыі? Сем тэзісаў ад палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
Польшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі?
Журналіст украінскага інфармацыйнага агенцтва УНІАН Дзьмітро Хілюк правёў у расейскім палоне больш за 3,5 году. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, як яго вывозілі празь Беларусь у Расею, пра першыя дні вайны, умовы ў расейскіх турмах і пра тое, як іх вярталі назад ва Ўкраіну праз Гомель.
Кітай у крызісе на беларуска-польскай мяжы не вызначаў вінаватых, а імкнуўся вырашыць яго сродкамі дыпляматыі, лічаць экспэрты Цемур Умараў і Мэрхат Шарыпжан.
Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч аналізуе, чаму Польшча гэтак хутка адкрывае мяжу зь Беларусьсю, тлумачыць ролю Кітаю і прагназуе, як магчымы дыялёг Менску і Варшавы можа адрэагаваць Расея.
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода, як ён зацікавіўся Беларусьсю і адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі.
NATO пачало новую місію ўмацаваньня абароны — апэрацыю «Ўсходні вартавы» — пасьля ўварваньня расейскіх бесьпілётнікаў у паветраную прастору Польшчы.
Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Расея адраджае «Интервидение», песенны конкурс савецкіх часоў, які калісьці падавалі як альтэрнатыву «Эўравізіі». Чыноўнікі называюць яго культурным абменам, але крытыкі бачаць у ім вяртаньне да «халоднай вайны» з мэтай распаўсюджваць уплывы Масквы.
Загрузіць яшчэ