Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зімовы час: беларусы будуць прачынацца раней, чым палякі, украінцы і літоўцы


У ноч з суботы на нядзелю 30–31 кастрычніка 2021 у амаль 70 краінаў сьвету пяройдуць на зімовы час, перавёўшы гадзіньнікі на 1 гадзіну назад.

Гадзіньнікаў ня будуць пераводзіць, сярод іншых краін, у Беларусі, Расеі, Індыі, Японіі і Кітаі.

Пасьля зьмены часу на зімовы гадзіньнікі ў Беларусі будуць апярэджваць гадзіньнікі ў Польшчы на 2 гадзіны, а ў Літве, Латвіі і Ўкраіне — на 1 гадзіну. У Беларусі і Расеі час застанецца аднолькавы.

  • 15 верасьня 2011 году ўрад Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясьніковіча прыняў пастанову аб спыненьні пераводу гадзіньнікаў у Беларусі і пакінуў краіну на летнім часе, які супадае з маскоўскім.
  • Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што ён катэгарычна супраць пераводаў гадзіньнікаў. «Добра, мы дарослыя. Але мы ж дзяцей тузаем: ім у школу, у дзіцячы садок на гадзіну раней трэба, – казаў Лукашэнка. – А што датычыцца эканомікі, то наўрад ці мы ўжо нешта шмат выйграем. Таму я не прыхільнік круціць гадзінамі туды-сюды».
  • У 2019 годзе Эўрапейскі парлямэнт прагаласаваў за адмену абавязковага для ўсіх краін Эўразьвязу адначасовага пераходу на летні час. Рашэньне мела набыць моц сёлета, але з увагі на пандэмію COVID-19 было адкладзенае.
  • Натуральным геаграфічным часам лічыцца зімовы час.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG