Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кубракоў абмеркаваў зь кіраўніком Віетнама, як разам змагацца з «тэрарызмам і экстрэмізмам»


25 кастрычніка, Ханой. Іван Кубракоў і То Лам.
25 кастрычніка, Ханой. Іван Кубракоў і То Лам.

Барацьбу з транснацыянальнай злачыннасьцю, кібэрзлачынствамі, наркагандлем, нелегальнай міграцыяй, супрацу ў сацыяльна-эканамічнай сфэры абмеркавалі 25 кастрычніка ў Ханоі кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў і генэральны сакратар Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Віетнама То Лам.

У Віетнаме пазыцыя партыйнага лідэра фактычна вышэйшая за прэзыдэнта.

Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, сярод іншага бакі абмеркавалі пытаньні барацьбы з «тэрарызмам, экстрэмізмам».

Беларускія ўлады ў апошнія гады часьцей за ўсё называюць «экстрэмізмам» і «тэрарызмам» дзейнасьць сваіх палітычных апанэнтаў унутры краіны і па-за яе межамі. Асуджаных з палітычных матываў грамадзян рэгулярна ўносяць у адпаведныя сьпісы.

У 2024 годзе ў Віетнаме былога беларускага добраахвотніка Верамейчыка спэцслужбы Віетнаму перадалі ў Беларусь.

У віетнамскай сталіцы Кубракова таксама прыняў міністар грамадзкай бясьпекі. Незадоўга да Кубракова Віетнам наведваў начальнік Генэральнага штаба Ўзброеных сіл — першы намесьнік міністра абароны Павал Муравейка.

  • Сёлета ў траўні Менск наведваў То Лам. На сустрэчы з ім Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аднавіць пастаўкі ў Віетнам прадукцыі вайскова-прамысловага комплексу Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG