Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўропа пераходзяць на зімовы час: у Беларусі будуць прачынацца раней, чым у Літве і Ўкраіне


У ноч з суботы на нядзелю 25–26 кастрычніка краіны ЭЗ, а таксама Малдова, Украіна і іншыя перавядуць стрэлкі гадзіньнікаў на адну гадзіну назад — пяройдуць на зімовы час.

У Беларусі і Расеі стрэлкі гадзіньнікаў пераводзіць ня будуць. Беларусь скасавала сэзонны перавод у 2011 годзе.

Пасьля зьмены часу на зімовы гадзіньнікі ў Беларусі будуць апярэджваць гадзіньнікі ў Польшчы на 2 гадзіны, а ў Літве, Латвіі і Ўкраіне — на 1 гадзіну.

  • 15 верасьня 2011 году ўрад Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Мясьніковіча прыняў пастанову аб спыненьні пераводу гадзіньнікаў у Беларусі і пакінуў краіну на летнім часе, які супадае з маскоўскім.
  • Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што ён катэгарычна супраць пераводаў гадзіньнікаў. «Добра, мы дарослыя. Але мы ж дзяцей тузаем: ім у школу, у дзіцячы садок на гадзіну раней трэба, — казаў Лукашэнка. — А што датычыцца эканомікі, то наўрад ці мы ўжо нешта шмат выйграем. Таму я не прыхільнік круціць гадзінамі туды-сюды».
  • Натуральным паясным часам лічыцца зімовы час.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG