Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тайляндзе пасьля сьмерці каралевы-маці абвешчаны год жалобы


Каралева-маці Сірыкіт. Архіўнае фота.
Каралева-маці Сірыкіт. Архіўнае фота.

У Тайляндзе а 94-м годзе жыцьця памерла каралева-маці Сірыкіт. На працягу больш за 60 гадоў яна была жонкай папярэдняга караля Пхуміпона Адульядэта.

Сірыкіт, дачка тайскага дыплямата, выйшла замуж за Пуміпона Адуньядэта ў 1950 годзе. Неўзабаве пасьля вясельля ён стаў каралём Рамай IX і кіраваў больш за 70 гадоў — даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны. Пасьля яго сьмерці ў 2016 годзе пасад заняў іх сын, цяперашні манарх Маха Вачыралангкорн (Рама X).

Да інсульту ў 2021 годзе каралева актыўна займалася дабрачыннасьцю і экалягічнымі праектамі. Яе дзень нараджэньня, 12 жніўня, адзначаецца ў Тайляндзе як Дзень маці.

У памяць аб каралеве-маці ў Тайляндзе абвешчаная нацыянальная жалоба. Сьцягі прыспушчаны на 30 дзён, дзяржслужачыя і каралеўская сям’я будуць выконваць жалобу на працягу года.

Уплыў каралеўскай сямʼі ў Тайляндзе да гэтага часу застаецца вельмі сурʼёзным, абраза манархаў там лічыцца крымінальным злачынствам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG