Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 55 гадоў таму нарадзіўся Вітольд Ашурак


Вітольд Ашурак (1970–2021), архіўнае фота
Вітольд Ашурак (1970–2021), архіўнае фота

Падзеі 13 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

Янка Купала
Янка Купала

1929 — у Менску пачаўся рух электрычных трамваяў.

1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 — 25 гадоў таму у сыстэме каталіцкай царквы Беларусі загадам папы Яна Паўла II на просьбу кардынала Казіміра Сьвёнтка створаная Віцебская дыяцэзія, якая ўваходзіць у склад Менска-Магілёўскай мітраполіі.

2020 — раніцай у цэнтры Менску міліцыянты схапілі аднаго з уласьнікаў крамы «Первый цветной» Максіма Харошына разам з жонкай. Мужчыну брутальна зьбілі ў міліцыі, адкуль яго адразу адправілі ў шпіталь.

У гэты дзень нарадзіліся

1847 Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.

1884 Баляслаў Пачопка, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, сталы аўтар газэты «Наша Ніва», рэдактар-выдавец першае беларускае каталіцкае газэты «Biełarus», (1913–1915), уніяцкі сьвятар.

1888Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

Язэп Драздовіч, Космаполіс. 1931 г.
Язэп Драздовіч, Космаполіс. 1931 г.

1896 Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.

1925 Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі.

1941Вера Церлюкевіч, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.

Вера Церлюкевіч на мітынгу ў дні путчу, жнівень 1991 г. Фота Ул. Кармілкіна.
Вера Церлюкевіч на мітынгу ў дні путчу, жнівень 1991 г. Фота Ул. Кармілкіна.

1970Вітольд Ашурак, беларускі палітвязень. Памёр у турме ў траўні 2021 пры нявысьветленых абставінах.

1953 Вячаслаў Ракіцкі, тэатразнаўца, сцэнарыст і рэжысэр дакумэнтальнага кіно, журналіст.

У памяці

1810 Ян Нікадзім Лапацінскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэцэнат, калекцыянэр, майстар гравіроўкі па медзі.

1962 Павал Гуткоўскі, мастак-графік, вязень ГУЛАГу.

1979Дзьмiтры Лукас, кампазытар, аўтар опэры «Кастусь Каліноўскі».

1986 Андрэй Бембель, скульптар, народны мастак Беларусі.

2001Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.

Апошняе інтэрвію Максіма Лужаніна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:59:59 0:00
Наўпроставы лінк

2004 Уладзімер Міхнюк, гісторык.


Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG