У аддзеле адукацыі Пінскага раённага выканаўчага камітэту пацьвердзілі гэта і сказалі, што матэрыялы з экспазыцыі закрытага музэю перадалі ў мясцовы дом культуры ў Парэччы і Пінскую раённую бібліятэку імя Яўгеніі Янішчыц. Памятная дошка з інфармацыяй аб тым, што ў школе вучылася паэтка Яўгенія Янішчыц, захавалася, паведамілі ў выканкаме.
Ці выставяць экспазыцыю зь перададзеных матэрыялаў у раённай бібліятэцы і/або ў Доме культуры, у выканкаме пакуль сказаць не змаглі.
Пісьменьніца Аксана Спрынчан напісала ў фэйсбуку, што музэю беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц у вёсцы Парэчча больш няма, а экспанаты склалі ў скрынкі і адвезьлі ў Пінскую раённую бібліятэку. Зь яе словаў, у раённай бібліятэцы гэтыя скрыні нават не распакавалі.
- Яўгенія Янішчыц (1948–1988) — беларуская паэтка і перакладніца.
- Нарадзілася ў вёсцы Рудка на Піншчыне, друкавацца пачала яшчэ школьніцай. Скончыла філфак БДУ, працавала ў газэтах і часопісах.
- Аўтарка зборнікаў паэзіі «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любві і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію, і іншых.
- У 1976 годзе Янішчыц трапіла ў аварыю, боль і пакуты ад якой спрычыніліся да дэпрэсіўных настрояў у апошнія гады жыцьця творцы.
- У 1988 годзе скончыла жыцьцё самагубствам.