Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў рэктарам Акадэміі кіраваньня сябра ЦВК, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША


Акадэмія кіраваньня ў Менску. Архіўнае фота
Акадэмія кіраваньня ў Менску. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка 13 кастрычніка правёў чарговыя прызначэньні ў тым выканаўчай галіне ўлады, кіраўніцтве заводашў і ВНУ.

Сярод іншага Лукашэнка ўзгадніў на пасаду новага рэктара Акадэміі кіраваньня Дзяніса Дука, піша БелТА.

З 2017 году гісторык паводле адукацыі Дзяніс Дук займаў пасаду рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта імя Куляшова.

З 2021 года ён зьўяляецца чальцом Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, у сакавіку 2023 года Дук і іншыя чальцы беларускага ЦВК патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША.

Тады пад санкцыі патрапілі Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў (ЦВК) і шэраг новых яе чальцоў: Ігар Карпенка, Алена Балдоўская, Дзяніс Дука, Алена Кунцэвіч, Аляксандара Ткачоў і ішыя.

Санкцыі ўведзеныя «ў адказ на брутальныя рэпрэсіі, якія працягваюцца супраць дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасьці Беларусі з жніўня 2020 году». Таксама ўвядзеньне новых санкцый падкрэсьлівае гатоўнасьць Злучаных Штатаў прымусіць рэжым Лукашэнкі адказваць за саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, паведамляў Мінфін ЗША.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG