Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Касьцюшкі і Агінскага


Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.

1916 — у Сьвіслачы (Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча заняла Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1929 ― створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1958 — арыштаваны Аляксандар Доўбік, настаўнік і дырэктар школы, дысыдэнт, вязень савецкіх лягераў.

1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 ― першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.

Брытанскі гурт Led Zeppelin
Брытанскі гурт Led Zeppelin

1968 — у вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці.

1971―створаная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

2008 — З ініцыятывы ААН пачалі адзначаць сусьветны Дзень мыцьця рук. Ад хваробаў, выкліканых нямытымі рукамі, штогод паміраюць мільёны дзяцей. А брудныя рукі мэдыкаў могуць прывесьці распаўсюду шпітальных інфэкцый і сьмерцяў пацыентаў. Дзень мыцьця рук ставіць на мэце павысіць дасьведчанасьць у патрэбе гэтага простага і важнага сродку гігіены.

2020 — у Менску адбыўся марш людзей з інваліднасьцю.

У гэты дзень нарадзіліся

70 да н. э.Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.

1814Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

Фрыдрых Ніцшэ
Фрыдрых Ніцшэ

1909Сяргей Ракіта (Законьнікаў), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1914 Лявон Случанін, паэт, вязень ГУЛАГу.

1915 — у Ружанах нарадзіўся Іцхак Шамір, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю.

1936Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

Мікола Гіль
Мікола Гіль

1949 — Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.

1962Сяргей Абламейка, беларускі журналіст, пісьменьнік, доктар гістарычных навук.

У памяці

1611 — у маскоўскім Крамлі праз хваробу памёр Ян Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, актыўны прыхільнік Ілжэдзімітрыя ІІ.

1817Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве
Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве

1824Рамуальд Гедройць, вайсковы дзяяч ВКЛ, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году ў ВКЛ.

1833 Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году.

2022Алесь Жук, пісьменьнік, рэдактар, перакладнік.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG