Адзін з дакумэнтаў — пратакол аб унясеньні зьмяненьняў у Дамову паміж Беларусьсю і Расеяй аб роўных правах грамадзян ад 25 сьнежня 1998 году. Яго рэалізацыя дазволіць на ўзаемнай аснове беларускім і расейскім грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі іншай дзяржавы, удзельнічаць у мясцовых выбарах (абіраць і быць абранымі ў органы мясцовага самакіраваньня).
Другі дакумэнт — пагадненьне паміж Беларусьсю і Расеяй аб мерах узаемнай абароны грамадзян ад «неабгрунтаванага перасьледу замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі».
Прадметам пагадненьня зьяўляецца «абарона грамадзян, у тым ліку дзейных або былых службовых асоб, ад неабгрунтаванага перасьледу трэцімі бакамі з улікам тэндэнцыі палітызацыі міжнародных судовых органаў і іншых міжнародных мэханізмаў крымінальнай юстыцыі».
Форум