Дабравольскі быў затрыманы сёлета 22 студзеня, праз дзесяць дзён пасьля свайго 35-годдзя.
26 жніўня праваабарончая супольнасьць прызнала яго палітвязьнем.
Паводле інфармацыі «Позірку», абвінавачаньне зьвязанае з прафэсійнай дзейнасьцю журналіста, які раней працаваў як на беларускія, так і на замежныя СМІ, у тым ліку на ўкраінскі часопіс NV. ua (да пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі). Апошняе месца працы Дабравольскага ў Беларусі — незалежная інфармацыйная кампанія БелаПАН, частка супрацоўнікаў якой у лістападзе 2021 года, напярэдадні яе 30-годдзя, рашэньнем КДБ была прызнана «экстрэмісцкім фармаваньнем».
30 кастрычніка 2020 году журналіст быў затрыманы ў сваёй кватэры і потым арыштаваны на 15 сутак.
Паводле адкрытай інфармацыі ў акаўнтах Дабравольскага ў сацыяльных сетках, пасьля ад’езду з Беларусі ў канцы 2021 году ён падарожнічаў па розных краінах, у тым ліку ў Іране і Расеі, быў у Паўднёвай Амэрыцы, у кастрычніку 2024 году вярнуўся ў Менск.
Паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, у няволі ўтрымліваецца ня менш за 29 супрацоўнікаў беларускіх СМІ.
Форум