Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі (МАГАТЭ). Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што спэцыялісты-рамонтнікі былі дапушчаны да аб’екта дзякуючы дамоўленасьцям аб спыненьні агню, дасягнутым паміж Расеяй і Ўкраінай.
Запароская АЭС заставалася бязь зьнешняга энэргазабесьпячэньня на працягу чатырох тыдняў і атрымлівала электрычнасьць ад дызэль-генэратараў.
«Аднаўленьне зьнешняга электразабесьпячэньня мае вырашальнае значэньне для ядзернай бясьпекі. Абодва бакі канструктыўна ўзаемадзейнічалі з МАГАТЭ, каб забясьпечыць рэалізацыю складанага пляна рамонту», — гаворыцца ў паведамленьні МАГАТЭ.
Запароская АЭС — найбуйнейшая ў Эўропе атамная электрастанцыя — ад верасьня 2022 году вырабляе электраэнэргію толькі для ўласных патрэбаў.
Форум