Як адзначаецца на афіцыйным сайце літоўскіх памежнікаў, сёлета на мяжы Літвы і Беларусі разьвярнулі 1,4 тысячы мігрантаў. Летась папярэдзілі 1002 спробы перайсьці мяжу зь Беларусі ў недазволеных для гэтага месцах.
На мяжы Латвіі і Беларусі таксама адбылося 39 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы за апошнія 24 гадзіны.
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЭЗ працягваецца з вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта «паклікалі».
Форум