Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку аварыі ў Койданаве і яшчэ 196 паселішчах не было электрычнасьці


Лінія электраперадач, ілюстрацыйнае фота
Лінія электраперадач, ілюстрацыйнае фота

Без сьвятла былі шпіталь і іншыя сацыяльныя аб’екты.

У Койданаве (Дзяржынску) і Дзяржынскім раёне, мястэчках Рубяжэвічы і Дзераўная Стаўпецкага раёну (Менская вобласьць) позьнім вечарам 23 кастрычніка спынілася падача электраэнэргіі праз аварыйнае адключэньне на падстанцыі 110 кВ «Дзяржынск» і 7 падстанцыях 35 кВ, піша Позірк.

У выніку аварыі перасталі функцыянаваць 81 лінія электраперадач 10 кВ, 716 цеплавых пунктаў і кватэрных цеплавых пунктаў, засталіся без электрычнасьці 197 паселішчаў, 49 малочнатаварных фэрмаў, 15 кацельняў, 5 спажыўцоў 1-й катэгорыі.

Паводле Міністэрства энэргетыкі, электразабесьпячэньне спажыўцоў Дзяржынскага і Стаўпецкага раёнаў аднавілі неўзабаве пасьля паўночы 24 кастрычніка.

Некалькі брыгадаў, у тым ліку зь Менску, усю ноч аднаўлялі працу электрасетак, але пакуль электрычнасьці няма ў некалькіх вёсках і на чыгуначным вакзале Койданава.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG