Пра гэта паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандар Пракудзін.
Паводле яго слоў пашкоджаны 29 шматпавярховых і 63 прыватныя дамы, адміністрацыйны будынак, машыны хуткай дапамогі, аўтобусы, тралейбус і прыватныя аўтамабілі.
У Кіеве ў выніку начнога расейскага паветранага ўдару загінулі двое чалавек, раненьні атрымалі восем чалавек, паведаміў мэр горада Віталь Клічко.
У Дарніцкім і Дзясьнянскім раёнах Кіева ўзьніклі пажары, пашкоджаны некалькі жылых і гаспадарчых пабудоў. Пасьля начнога нападуперакрывалі рух на некаторых вуліцах.
Паводле інфармацыі кіраўніка Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Ўладзіслава Гайваненкі, у рэгіёне ў выніку абстрэлаў і паветраных удараў загінулі двое і пацярпелі сем чалавек. Ёсьць разбурэньні.
У Запароскай вобласьці 19 населеных пунктаў пацярпелі ад расейскіх абстрэлаў, паранены адзін мясцовы жыхар.
Форум