Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Вітаўта Вялікага; 150 гадоў з дня нараджэньня першага біёграфа Янкі Купалы


Князь Вітаўт
Князь Вітаўт

Падзеі 27 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1806 — пасьля перамогі пры Ене і Аўэрштаце Напалеон увайшоў у Бэрлін.

Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, на беразе Беразіны
Мэмарыял забітым салдатам арміі Напалеона ў Беларусі, на беразе Беразіны

1873 — амэрыканец Джозэф Глідэн запатэнтаваў калючы дрот.

1922 — у Італіі пачаўся фашысцкі «паход на Рым», які скончыўся прызначэньнем прэм’ер-міністрам Італіі лідэра фашыстаў Бэніта Мусаліні.

1924 — у Пінску заснаваны Музэй беларускага Палесься.

1939 — літоўскія войскі ўвайшлі ў Вільню, якую СССР перадаў Літве. Такім чынам, месяц і 9 дзён (ад 18.09) горад пабыў сталіцай Заходняй
Беларусі пад савецкай уладай.

1962 — гэта дзень, калі сьвет быў найбліжэй да глябальнай ядзернай вайны. У часе карыбскага крызісу савецкая зэнітная ракета зьбіла над Кубай выведны самалёт ЗША; пілёт, маёр Рудалф Андэрсан, загінуў.

Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны
Труну зь целам маёра Андэрсана, зьбітага над Кубай, грузяць на борт швайцарскага самалёта ў аэрапорце Гаваны

1991 — Туркмэністан абвясьціў пра сваю незалежнасьць.

У гэты дзень нарадзіліся

1469 Эразм Ратэрдамскі, нідэрляндзкі гуманіст.

Эразм Ратэрдамскі
Эразм Ратэрдамскі

1553Мігель Сэрвэт, гішпанскі мысьляр і лекар, спалены на вогнішчы па абвінавачаньні ў ерасі.

1728Джэймз Кук, брытанскі першаадкрывальнік.

1782Нікаля Паганіні, італьянскі скрыпач-віртуоз і кампазытар.

1839 — пад Пінскам нарадзіўся Іцхак Якаў Рэйнэс, ідэоляг сіянізму і перасяленьня габрэяў у Ізраіль.

1875Леў Клейнбарт, пісьменьнік, першы біёграф Янкі Купалы.

1890Віктар Шутовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, публіцыст.

Віктар Шутовіч
Віктар Шутовіч

1911Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

1952Фрэнсіс Фукуяма, амэрыканскі філёзаф і палітоляг.

У памяці

1430Вітаўт, вялікі князь літоўскі, пры якім ВКЛ стала самай вялікай дзяржавай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора.

1505Іван III, вялікі князь маскоўскі.

1837 Міхал Гузікаў, беларускі музыка-клезьмер, аўтар уласнай мадэлі ксыляфона.

1887Браніслаў Мінейка, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.

1907 Зыгмунт Чаховіч, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG