Дата дня
28 кастрычніка 1740 году нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан — гарачы патрыёт Вялікага Княства Літоўскага і дэпутат ад Наваградзкага павету, які ў 1773 лёг крыжам перад дзьвярыма Сойму, каб не дапусьціць узаконьваньня першага падзелу Рэчы Паспалітай. «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!» — у роспачы сказаў ён астатнім дэпутатам, якія пад ціскам Расеі пагадзіліся ўзаконіць падзел. Гэты момант увекавечыў мастак Ян Матэйка ў 1866 годзе.
Гэты дзень у гісторыі
1523 — у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.
1886 — адбылося афіцыйнае адкрыцьцё статуі Свабоды ў Нью-Ёрку.
1892 — у музэі Грэвэн Эміль Рэно прадставіў «пантамімы, якія сьвецяцца»; да юбілею гэтай падзеі быў заснаваны Міжнародны дзень анімацыі.
1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Чэхаславаччыны.
1939 — у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю аб уключэньні Заходняй Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.
1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.
2017 — у Менску ўпершыню адзначылі «Ноч расстраляных паэтаў».
У гэты дзень нарадзіліся
1740 — Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага ваяводзтва на Сойме Рэчы Паспалітай.
1845 — Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў.
1884 — нарадзіўся Фларыян Ждановіч, заснавальнік беларускага прафэсійнага тэатру, ахвяра сталінізму.
1904 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне падчас Другой сусьветнай вайны.
1904 — Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.
1955 — Біл Гейтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі Microsoft.
1972 — Аляксандар Старыкевіч, беларускі журналіст, публіцыст і грамадзкі дзеяч.
1990 — Эдуард Пальчыс, блогер, грамадзкі дзеяч, палітвязень.
У памяці
1704 — Джон Лок, ангельскі філёзаф.
1950 — расстраляны Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1998 — Тэд Х’юз, ангельскі паэт.