Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Менск выдатна ацэньвае сытуацыю. Дэстабілізацыя не адзіная мэта», — дырэктар Дэпартамэнта дзяржбясьпекі Літвы

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

У Генэральнай пракуратуры Літвы няма інфармацыі аб тым, што перавозка кантрабандных беларускіх цыгарэт з дапамогай мэтэазондаў зьяўляецца гібрыднай атакай супраць гэтай балтыйскай краіны, паведамляе партал Delfi.

«У нас пакуль няма такой інфармацыі падчас дасудовага расьсьледаваньня», —заявіла генэральны пракурор Літвы Ніда Грунскене, адзначыўшы, што падчас дасудовага расьсьледаваньня ўстанаўліваюцца падазроныя і ў дачыненьні да іх выбіраецца мера стрыманьня.

Па словах Грунскене, сытуацыя знаходзіцца пад кантролем.

«Я не магу сказаць, колькі цяпер вядзецца дасудовых расьсьледаваньняў, накшталт 13. Аднак эпізодаў вельмі шмат, яны аб’ядноўваюцца ў дасудовыя расьсьледаваньні», — сказала генпракурор.

Дырэктар Дэпартамэнта дзяржбясьпекі (ДДБ) Літвы Рэмігіюс Брыдыкіс, выказаў упэўненасьць, што беларускія ўлады ў курсе таго, што адбываецца.

«Яны разумеюць, і Менск выдатна ацэньвае сытуацыю.... Але мы пакуль ня можам назваць мэту. Так, яны хочуць нас дэстабілізаваць, але відаць, што дэстабілізацыя не адзіная мэта... Відаць, ёсьць і іншыя мэты. Але пакуль адказаць ня можам», — сказаў кіраўнік ДДБ.

  • 29 кастрычніка літоўскага ўрад плянуе вырашыць лёс закрытых з вечара 26 кастрычніка апошніх пунктаў пропуску, якія працавалі на мяжы з Беларусьсю. На пасяджэньні Камісіі па нацыянальнай бясьпецы 27 кастрычніка вырашана, што ваенныя пачнуць прымяняць адпаведныя кінэтычныя сродкі для прызямленьня мэтэазондаў, якія ўрываюцца ў паветраную прастору краіны.
  • Мінулай ноччу з прычыны залёту аэрастатаў чацьвёрты раз за тыдзень таксама прыпыняў працу аэрапорт у Вільні (на сем гадзін).
  • Раней прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прапанаваў абмежаваць транзыт з Беларусі ў Калінінградзкую вобласьць (РФ) з прычыны залёту ў краіну аэрастатаў.
  • Пункт пропуску Салечнікі цалкам закрыты, празь Меднікі з 14:30 прапускаюць «некаторыя катэгорыі асобаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG