З 30 кастрычніка па 30 лістапада, як піша Pozirk, адмяняюцца рэйсы:
Менск—Вільня (04:30, 08:30),
Менск—Коўна (07:30, 11:00),
Вільня—Менск (14:00, 23:30),
Коўна—Менск (16:00, 17:30).
З 29 кастрычніка па 29 лістапада адмяняюцца рэйсы: Менск—Рыга (22:00) і Менск—Коўна (23:30).
З 30 кастрычніка па 1 сьнежня адмяняецца рэйс Коўна—Менск (13:50).
Пасажырам абяцаюць вяртаньне поўнай цаны білетаў за адмененыя рэйсы.
Перавозчык «Экалайнс» таксама адмяняў рэйсы ў Літву з 27 па 29 кастрычніка, але інфармацыі пра сытуацыю на бліжэйшы месяц пакуль няма.
29 кастрычніка ўрад Літвы закрыў усе пункты пропуску на мяжы зь Беларусьсю да 24:00 30 лістапада з магчымасьцю працягненьня.
Форум