Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску асудзілі бізнэсоўца Юрыя Марозава паводле палітычнай справы


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Крымінальную справу супраць 60-гадовага бізнэсоўца і і былога ганаровага консула Беларусі ў Мэксыцы Юрыя Марозава разгледзелі ў Менскім гарадзкім судзе 29 кастрычніка.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342) і садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 і 2 арт. 361-4). Сутнасьць абвінавачваньня праваабаронцам невядомая, паведаміла «Вясна».

Вырак — 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Нядаўна да 2 гадоў пазбаўленьня волі асудзілі і ягоную жонку Марыну.

Юры Марозаў жыў у Менску, у ягонай сям’і 2 дачкі.

Паводле BelPol, Марозаў узначальваў кампанію «Белфармайс», якая займалася аптовым гандлем фармацэўтычнымі, вэтэрынарнымі, мэдыцынскімі і артапэдычнымі таварамі.

Ён быў адным са стваральнікаў беларуска-нямецкага прадпрыемства «Белфарм», а таксама яго генэральным дырэктарам.

У афіцыйных дакумэнтах пазначана, што ў 1997–2004 гадах ён уваходзіў у сакратарыят Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Падчас перадвыбарчай кампаніі ён прыпыніў сяброўства ў Абʼяднанай грамадзянскай партыі, а ўжо ў траўні 2001 году ўзначаліў дэпутацкую групу «Адзінства».

Акрамя палітычнай і бізнэс-дзейнасьці, Марозаў быў ганаровым консулам Беларусі ў Мэксыцы.

У 2016 годзе Юры Марозаў таксама фігураваў сярод акцыянэраў менскай крамы «Лакомка».

Ягоную жонку Марыну Марозаву асудзілі ў судзе Савецкага раёна Менску за ўдзел у пратэстахпаводле (ч. 1 арт. 342) на 2 гады калёніі. 17 кастрычніка яе ўнесьлі ў «сьпіс экстрэмістаў».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG