Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускай арміі паведамілі, колькі мінаў абясшкодзілі за апошнія шэсьць гадоў


Вайсковец супрацьміннага цэнтру Ўзброеных сілаў Беларусі.
Вайсковец супрацьміннага цэнтру Ўзброеных сілаў Беларусі.

Службоўцы супрацьміннага цэнтру Ўзброеных сілаў Беларусі з 2019 году разьмінавалі плошчу 87 759 гектараў.

Як паведаміла агенцтва «Минск-Новости», на 933 гектарах давялося праводзіць «суцэльнае разьмінаваньне мясцовасьці».

Выбуховыя прадметы шукалі ў Віцебскім, Докшыцкім, Полацкім раёнах Віцебскай вобласьці, у Менскім раёне, у Брагінскім, Гомельскім, Добрускім, Нараўлянскім і Хвойніцкім раёнах Гомельскай вобласьці, а таксама ў Карэліцкім Горадзенскай вобласьці.

У выніку інжынэры-выбухатэхнікі знайшлі і зьнішчылі 59 749 выбуховых прадметаў, у тым ліку сёлета — 4 948.

За пасьпяховае выкананьне задачаў мэдалём «За адвагу» ўзнагародзілі чатырох вайскоўцаў, знакамі «За разьмінаваньне» розных ступеняў ушанавалі 51 чалавека.

У паведамленьні не дэталізуюць, якія былі выбуховыя прадметы і зь якім пэрыядам гісторыі яны зьвязаныя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG