Ва ўрадзе называюць гэта «вымушаным адказам на аднабаковыя дзеяньні» Літвы, якая «неаднаразова і без папярэдніх паведамленьняў» закрывала пункты пропуску.
А таксама клопатам пра «іншых добрасумленных перавозчыкаў», якім даводзіцца стаяць у заторах пасьля пераарыентацыі грузавых плыняў на пераходы з Польшчай і Латвіяй.
У 2023 годзе гэткую ж забарону ўлады Беларусі ўвялі для польскіх грузавікоў, забараніўшы ім выезд церазь Літву ці Латвію. Яна дзейнічае і цяпер.
Што папярэднічала
Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы падчас залёту шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы. А з 27 кастрычніка закрыла яе для беларусаў цалкам.
Праз палёты шароў за восень 9 разоў закрывалі паветраную прастору над Віленскім аэрапортам. У тым ліку адзін раз ужо пасьля поўнага закрыцьця мяжы — 30 кастрычніка.
Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да гадізны ночы 1 сьнежня па беларускім часе — з магчымасьцю падаўжэньня.
28 кастрычніка Польшча заявіла, што гатовая адкрыць два памежныя пераходы зь Беларусьсю ў лістападзе. Але 30 кастрычніка пасьля кансультацый зь Літвой перанесла гэты неназваны тэрмін яшчэ на некалькі тыдняў.
31 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рашэньню Польшчы пра адкрыцьцё памежных пераходаў папярэднічала дамоўленасьць пра вызваленьне Анджэя Пачобута і іншых палітвязьняў. І цяпер яна таксама адкладзеная.
Форум