Паводле яго словаў, якія прыводзіць Delfi, мабільныя каманды «будуць дзейнічаць і будуць гатовы да прыняцьця рашэньняў».
Чакаецца, што Камісія па нацыянальнай бясьпецы ў наступным годзе абмяркуе «вынікі таго, што адбудзецца за гэты час».
Інфармацыйнае агенства «Позірк» нагадвае, што раней паведамлялася, што ў сувязі з беларуска-расейскімі ваеннымі вучэньнямі «Захад-2025» Літва ўзмацняла ўзровень кантролю сваёй граніцы, у тым ліку за кошт прыцягненьня структур нацыянальнай абароны і ЛСС.
Саюз стралкоў зьяўляецца непалітычнай грамадзкай ваенізаванай арганізацыяй пад кіраўніцтвам урада Літвы. Абʼяднаньне налічвае больш за 16 тыс. чальцоў.
На ўзбраеньні ў стралкоў аўтаматычныя і снайпэрскія вінтоўкі рознай мадыфікацыі, пісталеты, кулямёты.
- У Вільні пасьля чарговага закрыцьця аэрапорта з прычын фіксацыі ў паветранай прасторы Літвы зондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі на паўсутак былі затрыманыя асобныя авіярэйсы.
- Аэрапорт не працаваў менш за тры гадзіны, яго кіраўніцтва папярэдзіла, што «на працягу дня магчымы затрымкі асобных рэйсаў з прычыны парушэньня ратацыі экіпажаў і паветраных суднаў».
- Усе пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы будуць закрыты на працягу месяца — такое рашэньне прынята на пасяджэньні ўрада балтыйскай краіны 29 кастрычніка. Магчыма падаўжэньне абмежаваньняў пасьля 30 лістапада.
- Позна ўвечары 26 кастрычніка Літва закрыла мяжу зь Беларусьсю на нявызначаны тэрмін, такім чынам, зараз тэрмін падоўжаны да канца восені.
- Да гэтага Літва закрывала мяжу некалькі разоў. Прычынай сталі паветраныя шары з кантрабанднымі цыгарэтамі, якія ў тым ліку пагражалі рабоце аэрапорта ў Вільні. Упершыню мяжа была зачынена ў ноч на 22 кастрычніка.
Форум