Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лістапад»: Прэм’ера беларуска-сэрбскага праекта «Ідыёт», квіткі па 1 рублю, прэмія Лукашэнкі для Пяўцова


Менскі кінафэстываль "Лістапад". Расейскі актор Дзьмітрый Пяўцоў атрымаў узнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі
Менскі кінафэстываль "Лістапад". Расейскі актор Дзьмітрый Пяўцоў атрымаў узнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі

XXXI Менскі міжнародны кінафэстываль «Лістапад» праходзіць у Беларусі з 31 кастрычніка па 7 лістапада пад лёзунгам «Гісторыя, якая мяняе погляд».

Урачыстае адкрыцьцё прайшло 31 кастрычніка ў Палацы Рэспублікі. Паведамляецца, што для ўдзелу ў фэстывалі было пададзена больш за 3,6 тыс. заявак са 120 краін, адабрана 157 фільмаў з 41 краіны. На «Лістападзе» прадстаўлены работы ўдзельнікаў з Расеі, Кітая, Індыі, Ірана і Пакістана, а таксама з краін Эўропы, перадае БЕЛТА.

Спэцыяльны прыз Лукашэнкі «За захаваньне і разьвіцьцё традыцый духоўнасьці ў кінамастацтве» на «Лістападзе» прысудзілі расейскаму актору і былому дэпутату Дзярждумы Расеі Дзьмітрыю Пяўцову. Пяўцова завочна прысудзілі да дзесяці гадоў турмы ва Ўкраіне за «неаднаразовы распаўсюд антыўкраінскіх наратываў і заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і ўсёй тэрыторыі Ўкраіны». Сярод іншых расейскіх гасьцей «Лістапада» — кінэматаграфісты Карэн Шахназараў, Уладзімір Граматыкаў, Мікалай Бурляеў.

Паведамляецца, што можна будзе купіць квіткі па сымбалічным кошце — 1 рубель — на калекцыю фільмаў краінаў СНД, прысьвечаную 80-годдзю перамогі.

Прэмʼеру беларуска-сэбскага праекта — тэлевізійнай вэрсіі спэктакля «Ідыёт» з удзелам актораў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага — пакажуць 6 лістапада ў кінатэатры «Перамога». Аб гэтым журналістам 31 кастрычніка паведаміла начальніца аддзела па кінэматаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Ірына Дрыга, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

  • Першы «Лістапад» прайшоў у беларускай сталіцы ў 1994 годзе. У лепшыя часы кінафорум наведвалі дзясяткі тысяч гледачоў і мноства зорных гасьцей з усяго сьвету. Сярод іх былі Фані Ардан, Клер Дэні, Кшыштаф Занусі, Андрэй Зьвягінцаў, Дэні Катэ, Вахтанг Кікабідзэ, Эмір Кустурыца, Арнэля Муці, Сяргей Лазьніца, Брыльянтэ Мэндоза.
  • Цяпер фэстываль моцна зьмяніўся. Як казала раней у інтэрвію Свабодзе кінакрытык Ірэна Кацяловіч, «Лістапад» да 2020-га і «Лістапад» пасьля 2020 году — гэта дзьве абсалютна розныя гісторыі, „Лістапад“ стаў пляцоўкай, якая адлюстроўвае замежнапалітычны вэктар краіны, гэта цалкам ідэалягічная гісторыя зь вельмі сумнеўным выбарам».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG