«Стужка „Бацька Мінай. Партызанская легенда“ знакавая для нас, для нашай краіны. Здымачны працэс якраз закранае зімовы пэрыяд, здымкі адбываюцца ў нас, на натурнай пляцоўцы ў Смалявічах. Цяпер мы запускаем фінальны наш блёк. Чакаем прэм’еру ў 2026 годзе», — сказаў Дзьмітры Сямёнаў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу «Першы інфармацыйны».
Апроч таго, кажа ён, супольна з Татарстанам кінастудыя плянуе зьняць сацыяльную драму з жыцьця ІТ-спэцыялістаў. Яна мае працоўную назву «Нік».
У сваю чаргу дырэктарка дзяржаўнай установы культуры Татарстану «Татаркино» Міляўша Айтуганава ўдакладніла сюжэт гэтай кінастужкі:
«Тэма моладзевая — пра тое, як айцішнік, які страціў брата ў зоне СВА („спэцыяльнай ваеннай апэрацыі“, як у Расеі называюць вайну супраць Украіны. — РС), едзе туды і выкарыстоўвае свой талент, ён геній у ІТ-сфэры. Вельмі закручаная гісторыя, і мы спадзяемся, што гэтая карціна таксама будзе здымацца супольна зь „Беларусьфільмам“».
Раней Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Мардовіі Арцёмам Здунавым прапанаваў зьняць сумесны шматсэрыйны фільм пра забойцу амэрыканскага прэзыдэнта Джона Кенэдзі — Лі Гарві Освальда, які на пачатку 1960-х жыў у Менску.
Форум