Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія дроны толькі за апошнія тры месяцы пацэлілі ў 21 расейскі НПЗ


Адно з ранейшых пацэльваньняў украінскага дрону па нафтаперапрацоўчай кампаніі ў Разанскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота
Адно з ранейшых пацэльваньняў украінскага дрону па нафтаперапрацоўчай кампаніі ў Разанскай вобласьці. Ілюстрацыйнае фота

«Больш за 40 пацьверджаных пацэльваньняў ператварае летне-восеньскі пэрыяд на найбольш маштабную хвалю атак па расейскай паліўнай інфраструктуры за ўвесь час вайны», — падкрэсьліў кіраўнік украінскага Цэнтра вывучэньня акупацыі.

Сёлета толькі з жніўня па кастрычнік украінскія дроны пацэлілі ў 21 расейскі нафта- і газаперапрацоўчыя заводы.

«Па 8 зь іх нанесьлі некалькі ўдараў (ад двух да пяці). Найбольш інтэнсіўныя атакі адбыліся на Паволжа, Самарскую вобласьць, Краснадарскі край і Башкартастан», — паведаміў кіраўнік украінскага Цэнтру вывучэньня акупацыі Пятро Андрушчанка.

Паводле яго, па Саратаўскім НПЗ нанесьлі 5 удараў, па Разанскім — тры, па Афіпскім і Сызранскім НПЗ — па тры, па аб’ектах «Башнафты» — таксама тры.

«За тры месяцы ўдараў пацярпелі ўсе ключавыя рэгіянальныя цэнтры перапрацоўкі нафты ў эўрапейскай частцы Расеі. Больш за палавіну атак адбылася ў верасьні—кастрычніку, што сьведчыць аб сыстэмнасьці і дакладнасьці пацэльваньняў. Увогуле — больш за 40 пацьверджаных пацэльваньняў ператварае летне-восеньскі пэрыяд на найбольш маштабную хвалю атак па расейскай паліўнай інфраструктуры за ўвесь час вайны», — падкрэсьліў Пятро Андрушчанка.

Украіна ў часе вайны актыўна атакуе расейскія стратэгічныя заводы, якія працуюць на вайсковую прамысловасьць Расеі, часта гэта нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы. Мэта ўкраінскага боку — зьніжэньне магчымасьцяў ворага падсілкоўваць свае войскі для вайны супраць Украіны.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG