На беларуска-расейскай мяжы ўтварыліся вялікія чэргі зь легкавікоў і грузавікоў. Гэта відаць зь відэа, зьнятым у памежным раёне.
Чэргі ёсьць толькі на выезьдзе зь Беларусі ў Расею. Як паведамляе Infotrans Media, стаяць на легкавых машынах даводзіцца ад 3 да 5 гадзін. Гэта пры тым, што паміж Беларусьсю і Расеяй няма сталага памежнага кантролю, а візы для перасячэньня мяжы не патрабуюцца.
З боку Расеі пры ўезьдзе ў Беларусь чэргаў няма.
Форум