«Няма ніякіх рэйсаў, што вылятаюць або прыбываюць праз падазрэньні на дроны», — сказаў агенцтву AFP сьпікер аэрапорту.
Авіярух таксама спынялі і ў другім па велічыні аэрапорце Шарлеруа.
Выданьне RTBF з спасылкай на бэльгійскую службу ўпраўленьня паветраным рухам Skeyes паведаміў, што ўвечары 4 лістапада выкарысталі спыненьне паветранага руху ў аэрапорце Брусэлю ў якасьці папераджальнага захаду пасьля выяўленьня дронаў.
Аэрапорт Льежа таксама паведаміў аб прысутнасьці дронаў і перанакіраваньні сваіх рэйсаў. RTBF адзначыла, што палёты з двух аэрапортаў аднавілі неўзабаве пасьля 21.00.
Гэта ня першы выпадак выяўленьня дронаў у Бэльгіі. У ноч на 1 лістапада над вайсковай авіябазай Кляйн-Брогель у бэльгійскай правінцыі Лімбург, дзе разьмешчаныя амэрыканскія ядзерныя боепрыпасы і якая з 2027 году павінна стаць асноўнай для зьнішчальнікаў F-35, фіксавалі некалькі бесьпілётнікаў.
У кастрычніку дроны заўважылі над навучальным палігонам Эльзэнборн і казармамі ў Марш-ан-Фамэн.
Форум