Як паведаміла выданьне Hrodna.life, гэтая царква —найстарэйшая драўляная пабудова Беларусі з дакумэнтальна пацьверджаным узростам.
У адказе, разьмешчаным у Telegram-канале «Спадчына», адзначаецца, што супрацоўнікі аддзелу культуры райвыканкаму выехалі і сфатаграфавалі царкву, правялі перамовы з Натальляй Пачобут, загадчыцай аддзелу захаваньня і выкарыстаньня археалягічнай спадчыны Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Яна дасьледавала гэтага аб’екту.
Папярэдне вызначылі, што рэшткі царквы знаходзяцца ў непрымальным стане. Аб’ект патрабуе дадатковага прафэсійнага абсьледаваньня і высновы аб магчымасьці захаваньня і кансэрвацыі. Таму разглядаюць варыянт пераносу рэшткаў царквы у Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам.
«Галоўнае, каб не перашкодзіў сумна вядомы „генэральны плян музэю“, празь які ён адмаўляецца прымаць хоць якія новыя аб’екты, фактычна падпісваючы ім сьмяротны прысуд, як было з сядзібай у вёсцы Двор-Гомель пад Полацкам», — пракамэнтавалі адказ уладаў у Telegram-канале «Спадчына».
Форум