Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе закрылі клюб, у якім выкарыстоўвалі расейскамоўныя творы беларускіх выканаўцаў


Адэса. Ілюстрацыйнае фота
Адэса. Ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік Адэскай вобласьці Алег Кіпер паведаміў, што супольна з вайсковым камандаваньнем падпісаў загад аб забароне дзейнасьці гатэльна-рэстараннага комплексу Palladium на час правядзеньня праверкі аб выкарыстаньні расейскамоўнага кантэнту.

«Усім установам грамадзкага харчаваньня, адпачынку, забаўляльным і гандлёвым цэнтрам нагадваю: выкананьне заканадаўства аб дзяржаўнай мове, культуры, грамадзкім парадку і патрабаваньняў ваеннага становішча зьяўляецца абавязковым», — падкрэсьліў Алег Кіпер.

Кіраўнік вобласьці даручыў кіраўнікам усіх дэпартамэнтам абласной адміністрацыі зрабіць усё, каб папярэдзіць падобныя парушэньні, і патлумачыць прадпрымальнікам патрабаваньні заканадаўства.

«Адэса — украінскі горад. І тут павінна гучаць Украіна», — заявіў Алег Кіпер.

Інцыдэнт у клюбе Palladium адбыўся 31 кастрычніка. У часе вечарыны на Хэлоўін дыджэй уключыў запіс расейскамоўнай песьні «Гламур» у выкананьні беларускіх музыкаў Nkeeei, uniqe, Artem Shilovets і Wipo.

Арцём Шылавец — папулярны рэп-выканавец, які паходзіць зь Менску. Згодна зь яго афішай, ён найчасьцей выступае з канцэртамі ў Расеі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG