Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў таму дзень Кастрычніцкага перавароту вярнуўся ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На цэнтральнай плошчы Смаргоні зьносяць помнік Уладзіміру Леніну, 2019 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. На цэнтральнай плошчы Смаргоні зьносяць помнік Уладзіміру Леніну, 2019 год

Падзеі 7 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі.

У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка вярнуў дзень бальшавіцкага перавароту ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць у 60 мільёнаў чалавек.

Таксама ў гэты дзень

1925 — выйшаў першы нумар беларускай газэты «Акцябр». Яна выходзіла на ідыш штодня да самага пачатку Вялікай айчыннай вайны.

1967 — ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.

1990 — у Менску прайшоў шматтысячны антыкамуністычны мітынг на плошчы Леніна.

2000Джорджа Буша-малодшага абралі прэзыдэнтам ЗША.

2004 — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя». Яна спыніла сваю дзейнасьць 1 верасьня 2009 году.

2020 — адкрылася для пасажыраў трэцяя лінія Менскага метрапалітэну.

У гэты дзень нарадзіліся

1790Караль Падчашынскі, беларускі архітэктар, аўтар рэканструкцыі касьцёла Сьвятых Янаў у Вільні, праектаў палацаў у Яшунах, Тускуленах, Жылічах, будынкаў гімназій у Слуцку, Камянцы Падольскім і Сьвіслачы, вучэльняў у Бабруйску, Невелі, Мазыры і іншых.

1896Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік. Быў адным з кіраўнікоў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі. Чарота расстралялі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

Вокладка кнігі «Марына». 1926 год
Вокладка кнігі «Марына». 1926 год

1897Міхась Каршук, беларускі краязнавец, асьветнік у БССР.

1918Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.

1923Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт, перакладчык і мэмуарыст, удзельнік Другой сусьветнай вайны.

Аляксандар Дракахруст
Аляксандар Дракахруст

1953Уладзімер Голуб, віленскі беларускі мастак.

1961Сяргей Алейнікаў, беларускі футбаліст.

1966 Піт Паўлаў, беларускі музыка, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, GARADzKIJA, PAPARAĆ, Pit Pawlaw.

У памяці

1579Каспар Бекеш, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, сябра і паплечнік Стафана Баторыя.

1942Алесь Дубровіч, заходнебеларускі паэт і актывіст, быў расстраляны нацыстамі ў Глыбокім.

1943 — менскі падпольшчык Мікалай Кедышка трапіў у засаду нацыстаў і застрэліўся апошнім патронам.

1948Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык, загінуў у аўтакатастрофе.

1975Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.

1980Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык.

1992 — загінуў у авіякатастрофе адзін з ідэолягаў «Праскай вясны», першы сакратар ЦК камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Аляксандар Дубчак. У жніўні 1968 году Дубчака затрымалі савецкія вайскоўцы і прымусова даставілі ў Маскву. У 1989 годзе яго абралі старшынём Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны.

Вацлаў Гавэл і Аляксандар Дубчак, 1990 год
Вацлаў Гавэл і Аляксандар Дубчак, 1990 год

2022 Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец і крытык, аўтар манаграфіяў, эсэ, нарысаў, аповесьцяў і апавяданьняў.

Міхась Тычына
Міхась Тычына


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG