Паводле мясцовых уладаў, тарнада, якое прайшло па гэтай тэрыторыі ў пятніцу ў другой палове дня, мела ўзровень F3 у шасьцібальнай шкале Фудзіты (F0 да F5) — гэта азначае, што хуткасьць ветру перавышала 250 км/гадзіну. Тарнада зьявілася пасьля некалькіх дзён моцных дажджоў і граду.
Найбольш пацярпеў 14 тысячны горад Рыё Баніта. Па ацэнках аварыйна выратавальных службаў, было зьнішчана або пашкоджана каля 80% будынкаў.
На фотаздымках і відэа, разьмешчаных жыхарамі ў сацыяльных сетках, бачныя сарваныя дахі, перакуленыя аўтамабілі і зламаныя дрэвы.
Форум