Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па факце спробаў вэрбаваньня супрацоўнікаў НАУ пракуратура Варшавы пачала крымінальную справу


Павал Латушка
Павал Латушка

Пра гэта заявіў беларускі палітык Павал Латушка.

8 лістапада Павал Латушка атрымаў апавяшчэньне варшаўскай пракуратуры аб завядзеньні крымінальнай справы. Апавяшчэньне прыйшло з аддзелу вайсковых спраў пракуратуры.

Справа заведзеная 23 кастрычніка «па факце накіраваньня ў пэрыяд з 27 па 31 ліпеня 2025 году ня менш як 10 супрацоўнікам НАУ паведамленьняў з прапановамі аб супрацы са спэцслужбамі Беларусі, якія выявіліся ў шантажы, спробах подкупу і фінансавай падтрымкі, прапаноў пачаць усё з „чыстага аркушу“ і г. д.»

Гэтыя дзеяньні кваліфікуюцца як дзеяньні супраць Рэспублікі Польшча, справа распачатая паводле артыкулу за шпіянаж. Вінаватым пагражае ад 5 да 30 гадоў пазбаўленьня волі.

Пра спробы вэрбаваньня Латушка паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 31 ліпеня. У рамках працэдуры дазнаньня 1 кастрычніка ён даў паказаньні.

Таксама Латушка папрасіў беларусаў, якім прыходзяць падобныя пагрозы ад беларускіх спэцслужбаў, зьвяртацца ў Акруговую пракуратуру Варшавы і паведамляць пра гэта. Эпізоды могуць дадаць да цяперашняй справы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG