Неабходна ўзьняць пытаньне адказнасьці арганізацый, якія замаўляюць навучаньне кадраў на бюджэтнай аснове.
Калі арганізацыя накіравала абітурыента атрымоўваць адукацыю за кошт бюджэту, а пасьля таго, як ён скончыў ВНУ, не бярэ яго на працу — зь яе трэба спагнаць кошт навучаньня, заявіў міністар адкувцыі Ігар Карпенка ў суботу на калегіі ўпраўленьня адукацыі Берасьцейскага аблвыканкама.
«Нонсэнс атрымліваецца! Калі студэнт ВНУ або сярэдняй спэцыяльнай навучальнай установы не паедзе працаваць па разьмеркаваньні, з яго спаганяюць грошы. А калі працадаўца замовіў падрыхтоўку гэтых кадраў за дзяржбюджэт, а потым адмаўляецца ад яго — ён не нясе ніякай адказнасьці. Паводле майго разуменьня, тады вярні гэтыя грошы ў бюджэт, калі гэтыя кадры табе не патрэбны» — цытуе Ігара Карпенку прэсавая служба Міністэрства адукацыі.