Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтоне прайшла сустрэча Трампа і Зяленскага


Уладзімер Зяленскі на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам
Уладзімер Зяленскі на сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам

У Вашынгтоне прайшла сустрэча прэзыдэнтаў ЗША Дональда Трампа і Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Яна праходзіла ў нефармальнай атмасфэры падчас абеду. Кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі вайну ва Ўкраіне, мірныя перамовы з Расеяй і пастаўкі новых узбраеньняў Кіеву, у тым ліку — крылатых ракет «Тамагаўк».

Адказваючы на пытаньні журналістаў перад пачаткам закрытай часткі размовы з Зяленскім, Трамп сказаў, што яны плянуюць абмеркаваць новыя магчымасьці, якія дазволяць Украіне наносіць удары ўглыб Расеі. «Мы будзем абмяркоўваць гэта, — сказаў Трамп, калі яго спыталі, ці будзе ўзьнімацца гэтая тэма. Так, гэта тое, пра што мы будзем гаварыць. Гэта эскаляцыя, але мы будзем абмяркоўваць гэта».

Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны
Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны

Пазьней ён наўпрост згадаў ракеты, заявіўшы, што ЗША «даволі блізкія» да іх паставак, але ў той жа час «маюць патрэбу ў іх» самі.

Трамп заявіў, што лічыць, што і Пуцін і Зяленскі хочуць завяршэньня вайны. «Цяпер мы павінны дабіцца гэтага», — сказаў прэзыдэнт ЗША. Ён не адказаў наўпрост на пытанне, ці павінна Ўкраіна будзе саступіць тэрыторыі для падпісаньня мірнай дамовы, заявіўшы, што войны непрадказальныя.

Сустрэча паміж Трампам і Зяленскім працягвалася больш за дзьве гадзіны. Паводле паведамленняў СМІ, украінская дэлегацыя прывезла ў Белы дом карты з пазнакамі «балючых кропак» расейскай абароннай прамысловасьці і ваеннай эканомікі.

Напярэдадні стала вядома, што Трамп папярэдне дамовіўся сустрэцца ў Будапэшце з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. У пятніцу прэс-сакратар Белага Дома Кэралайн Левіт заявіла прэсе, што Вашынгтон спадзяецца на ўдзел у саміце і Ўладзіміра Зяленскага. Трамп перад сустрэчай з Зяленскім сказаў, што таго ў Будапэшце не чакаецца, але прэзыдэнт ЗША «будзе зь ім на сувязі».

Украінскі прэзыдэнт, у сваю чаргу, заявіў, што «Украіна хоча міру, а Расея — не» і сказаў, што найперш неабходна дасягнуць пагадненьня аб спыненьні агню ва Ўкраіне. Раней прэзыдэнт ЗША заяўляў, што не лічыць гэта абавязковай умовай для мірных перамоваў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG