Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп перад сустрэчай зь Зяленскім: «лепш скончыць гэтую вайну без «Тамагаўкаў»


Перад сустрэчай з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўсё «ідзе даволі нядрэнна».

«Будзем гаварыць пра тое, што адбылося ўчора — пра размову з Пуціным. Хачу сказаць, што справы ідуць даволі нядрэнна... Пуцін казаў, што хоча скончыць вайну. Я думаю, мы гэта зробім», — сказаў Трамп.

Наконт магчымай пастаўкі ракет «Тамагаўк» Украіне Трамп пацьвердзіў, што гэта будзе абмяркоўвацца на сустрэчы. Аднак ён не сказаў, ці прыняў рашэньне адносна гэтага.

«Мы самі маем патрэбу ў „Тамагаўках“, але нам таксама трэба скончыць гэтую вайну... Мы думаем, што лепш скончыць гэтую вайну без „Тамагаўкаў“, я думаю, мы блізкія да гэтага», — сказаў прэзыдэнт ЗША

У сваю чаргу, Уладзімір Зяленскі падзякаваў Трампу за запрашэньне на сустрэчу і за дапамогу.

«У нас няма „Тамагаўкаў“ — гэта нам трэба. У ЗША ёсьць вельмі магутныя і іншыя ракеты. Але ў іх няма тысячы дронаў, як у нас... У нас ёсьць вельмі моцная прапанова», — дадаў прэзыдэнт Украіны.

Прэзыдэнт ЗША прызнаў, што ўдары амэрыканскімі ракетамі «Тамагаўк» па цэлях у глыбіні Расеі будуць «эскаляцыяй», але пацьвердзіў, што гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца на сустрэчы зь Зяленскім.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG