Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Выбух на заводзе выбуховых рэчываў у Башкартастане


Ілюстрацыйнае фота з заводу
Ілюстрацыйнае фота з заводу

Увечары 17 кастрычніка ў цэху па вытворчасьці выбуховых рэчываў мясцовага завода ў Стэрлітамаку (Рэспубліка Башкартастан) адбыўся выбух.

Паводле слоў відавочцаў, выбух адбыўся на заводзе «Авангард». Прадпрыемства спэцыялізуецца на распрацоўцы і вытворчасьці абсталяваньня, дэталяў і інструмэнтаў для нафтагазавай прамысловасьці. Аднак адным з напрамкаў яго дзейнасьці зьяўляецца вытворчасьць выбуховых рэчываў.

Паведамляецца пра восем пацярпелых. Трое з іх шпіталізаваны ў гарадзкую бальніцу. Адна пацыентка — у цяжкім стане ў рэанімацыі. У двух іншых — стан сярэдняй цяжкасьці, пагрозы жыцьцю няма, паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал кіраўніка Башкартастану.

Кіраўнік Башкартастана Радый Хабіраў заявіў, што «прычыны здарэньня высьвятляюцца».

У 2024 годзе супраць заводу былі ўведзеныя санкцыі ЭЗ паколькі «Авангард» выконвае дзяржаўны абаронны заказ на ўтылізацыю ваеннай тэхнікі і ўзбраеньня і праводзіць работы па стварэньні і мадэрнізацыі боепрыпасаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG