Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускіх карыстальнікаў расейскіх SIM-картаў у Расеі патрабуюць здаць біямэтрычныя дадзеныя


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны сакратар так званай «саюзнай дзяржавы» Сяргей Глазьеў заявіў, што беларусам для працягу карыстаньня расейскімі SIM-картамі трэба здаць свае біямэтрычныя дадзеныя.

Іншаземцам, якія жывуць у Расеі, у тым ліку грамадзянам Беларусі, а таксама тым, хто часта прыяжджае ў РФ у дзелавых ці асабістых справах, для працягу выкарыстаньня SIM-картаў расейскіх сотавых апэратараў трэба было да 1 ліпеня здаць свае біямэтрычныя даныя. Гэта ж тычыцца і куплі новых расейскіх SIM-картаў.

Пра гэта Сяргей Глазьеў паведаміў жарналістам пасьля сустрэчы з старшынёй Савету рэспублікі Натальляй Качанавай, паведамляе БелТА.

«Такая працэдура ў Расеі была зьвязана з патрабаваньнем бясьпекі. Дыскрымінацыі тут не было, бо гэта тычылася і расейскіх, і беларускіх грамадзян. Але расейскія грамадзяне маглі гэта рабіць праз сыстэму „Госуслуги“ дыстанцыйна. У беларускіх грамадзян да сыстэмы „Госуслуги“ ў Расеі простага доступу не было. Таму ўзьнікала праблема чэргаў», — растлумачыў Сяргей Глазьеў.

Ён выказаў спадзеў, што ў будучыні расейскія «Госуслуги» і беларускі партал Е-Паслуга аб’яднаюць, і беларусы змогуць зарэгістравацца на расейскіх «Госуслугах», не выяжджаючы зь Беларусі:

«Каб гэтыя інфармацыйныя сыстэмы маглі апэратыўна абменьвацца дадзенымі для пацьверджаньня іх дакладнасьці. І тады можна, не выяжджаючы з Беларусі, прайсьці перарэгістрацыю на расійскіх „Госуслугах“. Спадзяемся, што мы гэтыя праблемы хутка вырашым» , — распавёў Сяргей Глазьеў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG